
Напярэдадні Новага года ўсе чакаюць святочны настрой і ТЦСАН Аршанскага раёна ў рамках акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы" дорыць кожнаму з нас навагоднія эмоцыі!
30.12.2024Нашы наведвальнікі клуба "Недаслоў" - грамадзяне з інваліднасцю па слыху - заўсёды збіраюцца ў ТЦСАН Аршанскага раёна ў пераднавагоднія дні, каб павіншаваць адзін аднаго са святамі! Сённяшняя сустрэча не стала выключэннем! На мерапрыемства запрасілі старшыню Аршанскага міжраённага ГА "БелТГ" Алену Кірыковіч, якая ў вобразе Снягуркі павіншавала з надыходзячым Новым годам, намесніка дырэктара Анастасiю Каржыцкую, якая ад імя ТЦСАН падзякавала ўдзельнікам акцыі "Ад усёй душы" і пажадала пазітыўнага настрою на ўвесь год, загадчыка аддзялення Ірыну Кулік, якая ўручыла ўсім гасцям салодкія падарункі, распавяла пра паслугі ТЦСАН, новыя клубы па інтарэсах для грамадзян з парушэннем слыху і прапанавала ўсім пачаставацца навагоднімі мандарынкамі.
Перакладчыкі жэставай мовы Тамара Дзмітрыева і Вольга Кастрова падрыхтавалі вясёлыя забавы для гасцей, а наведвальнікі прадэманстравалі запальныя творчыя нумары. Сустрэча атрымалася душэўнай і святочнай!!!