24.12.2024 у тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна ў рамках "Школы сацыяльнага работніка" прайшоў заключны сёлета пераднавагодні занятак для сацыяльных работнікаў, сядзелак і нянь аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму

30.12.2024

У першую чаргу, загадчыкам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Бабеевай А.А., асаблівая ўвага нададзена пытанню стварэння пажарабяспечных умоў пражывання абслугоўваемых грамадзян у перыяд навагодніх святаў.

Напярэдадні Новага года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі тэрытарыяльнага цэнтра Вазмiцель А.У. разам з пажаданнямі здароўя і дабрабыту ўручыла работнікам навагоднія падарункі.

Словамі падзякі за праведзеную працу і з найлепшымі прысутным пажаданнямі загадчыкам аддзялення завершаны пераднавагодні занятак.

Падпішыцеся на нашы навіны