
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе "Ёлкі ў горадзе"
30.12.2024Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе "Ёлкі ў горадзе" ў рамках навагодняга карнавала на тэму "Славянскія казкі і міфалогія". Сярод 23 ёлак, якія былі прадстаўлены ад розных арганізацый і прадпрыемстваў горада была і наша ялінка "Баба-Яга", выкананая наведвальнікамі аддзялення пад чулым кіраўніцтвам кіраўніка гуртка Наталлі Дзегцяровай. Сярод пераможцаў і наш тэрытарыяльны цэнтр. Віншуем з перамогай!
#АктивноеДолголетие