Ад усёй душы ад вайскоўцаў

31.12.2024

Сёння маладыя хлопцы асобнага стралковага батальёна пад кіраўніцтвам намесніка камандзіра першага асобнага стралковага батальёна па ідэалагічнай рабоце Клімянковым С.М. сумесна з супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна павіншавалі з надыходзячымі навагоднімі святамі адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў Аршаншчыны.

Пачалі свае віншаванні з пражываючых аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў, дзе кожны дзядуля і бабуля атрымаў не толькі салодкі навагодні падарунак, карысныя ў побыце рэчы, але і так патрэбныя кожнаму чалавеку ўвагу, клопат, падтрымку і цэлую чараду добрых слоў і пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця і радасці.

А ў працяг намеснік камандзіра першага асобнага стралковага батальёна па ідэалагічнай рабоце Клімянкоў С.М.разам з загадчыкам аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра Камароўскай Н.Ю. адправіліся на дом да адзінокіх пажылым грамадзянам і інвалідам, дзе кожнаму ўручылі салодкія падарункі і пажадалі ўсім моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

З 26 снежня 2024 года па 15 студзеня 2025 года на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праходзіць навагодняя акцыя для пажылых грамадзян і доўгажыхароў "Ад усёй душы". Мэта якой праява клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, уцягванне моладзі ў пытанні аказання дапамогі і падтрымкі пажылым людзям.

У перыяд навагодніх і калядных святаў важна надаць як мага больш увагі пажылым людзям, інвалідам, якія ў сілу розных жыццёвых абставінаў засталіся адны.

Запрашаем усіх добрых і спагадлівых людзей стаць удзельнікамі дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" і напярэдадні чароўных святаў падарыць чараўніцтва адзінокім людзям!

Падпішыцеся на нашы навіны