Цуды ў кожны дом

07.01.2025

Новы год - цудоўнае свята, звязанае з надзеямі на лепшае ў будучым годзе, з чаканнем выканання ўсіх жаданняў.

Напярэдадні свята 30 і 31 снежня прадстаўнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра павіншавалі людзей з інваліднасцю з навагоднімі святамі дома і ўручылі ім салодкія навагоднія падарункі ад ТАА "ФураБай" і крамы "Капеечка", пачастункі ад ДПУП "ОршаСырЗавод", Віцебскага філіяла ТРУП "Белсаюздрук".

Дзед Мароз і Снягурка змаглі падарыць радасць і пазітыўны настрой маладым людзям з інваліднасцю і іх блізкім, а таксама даставіць кожнаму з іх падарункі.

Пусть Новый год, что наступает,

Вам все желания исполняет.

И пусть наполнит светлый дом

Уютом, счастьем и добром!

Любви взаимной и достатка,

Комфорта, радости, порядка.

Друзей надежных, ярких встреч,

Все приумножить и сберечь! 

#с_новым_годом

#вы_не_одиноки_со_своими_проблемами_мы_работаем_для_вас

Падпішыцеся на нашы навіны