Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Ад усёй душы" крочыць па Аршанскім раёне

10.01.2025

9 студзеня спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна ў цесным супрацоўніцтве з аршанскай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" і валанцёрскім атрадам "Добрае сэрца" ДУА "Сярэдняя школа 23 г. Оршы" павіншавалі на даму адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў з Новым годам і Раством Хрыстовым!!!

Гэты дзень стаў сапраўдным святам для адзінокіх аршанак шаноўнага ўзросту!

У цёплай і хатняй атмасферы ўдзельнікі акцыі павіншавалі пажылых людзей з надыходзячымі святамі, пажадаўшы ім моцнага здароўя, даўгалецця і міру. А школьнікі з валанцёрскага атрада выканалі пад гітару душэўныя песні мінулых гадоў. Кожны пажылы грамадзянін атрымаў карысныя падарункі, якія дапамогуць зрабіць паўсядзённае жыццё больш камфортным і ўтульным, а яшчэ зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою!

Акцыя "Ад усёй душы" — гэта не проста словы, а рэальная падтрымка і ўвага да тых, хто мае патрэбу ў клопаце. Маленькай дапамогі не бывае — кожная добрая справа мае вялікае значэнне!

Падпішыцеся на нашы навіны