Цёплае, душэўнае і сардэчнае мерапрыемства для пажылых людзей "Калядныя сустрэчы ў коле сяброў" адбылося ў ТЦСАН Аршанскага раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы"

11.01.2025

Людзям сталага ўзросту заўсёды патрэбныя ўвага і клопат, але асабліва ім не хочацца адчуваць сябе адзінокім у святочныя дні. Акцыя "Ад усёй душы" — гэта своеасаблівы марафон добрых спраў, які дорыць людзям старэйшага пакалення хвіліны радасці, пацвярджае, што пра іх памятаюць і клапоцяцца. А ў сваю чаргу іх шчаслівыя вочы і ўсмешкі, словы падзякі – гэта ўзнагарода для тых, хто прымае ўдзел у гэтай акцыі. І гэта таксама дорага каштуе. Нашы актывісты - сям'я Тамары і Анатоля Голікавых, Сафія Савельева, Любоў Шмакава, Касцюковіч Аляўціна, Аляксандр Старавойтаў, Пяскоўская Ала і многія іншыя сёння паўсталі ў ролі артыстаў, а Дзегцярова Наталля і Косінец Алена арганізавалі святочнае мерапрыемства, дзе кожны змог акунуцца ў атмасферу свята! Прыходзьце да нас: 58-79-48 у нас заўсёды свята

Падпішыцеся на нашы навіны