У рамках акцыі "Рэспубліканская ялінка жаданняў" салодкія падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка, старшыня і актывісты раённага РГА "Патрыёты Беларусі" перадалі сёння дзецям

23.01.2025

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна ўжо другі год запар супрацоўнічае з рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Патрыёты Беларусі" ў рамках правядзення акцыі "Ялінка жаданняў". У дадзенай акцыі на тэрыторыі Аршанскага раёна ўдзел прынялі 15 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. І ў навагоднія святы самыя запаветныя жаданні дзетак з гэтых сем'яў былі выкананы.

А 21 студзеня ў ваенна-гістарычным музеі імя К.С. Заслонава для сем'яў-удзельнікаў была арганізавана квэст-гульня, займальная экскурсія, адаптаваная для дзяцей і ўручаны салодкія падарункі ад Кіраўніка дзяржавы.

Падпішыцеся на нашы навіны