Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна сумесна са старшынёй Аршанскага раённага Саветам Ветэранаў павіншавалі вязню фашысцкіх канцлагераў, ветэрана працы Карначову Еўдакію Якаўлеўну са 101 Днём нараджэння!

23.01.2025

Еўдакія Якаўлеўна пачынала сваю працоўную дзейнасць у г. Орша бухгалтарам, потым пераехала ў г. Мінск. Госці віноўніцы ўрачыстасці пажадалі здароўя, даўгалецця, душэўнага цяпла ад родных і блізкіх, падзякавалі за самаадданую працу на карысць роднай зямлі. У знак павагі і ўдзячнасці падарылі кветкі і падарункі.

У кожнага малалетняга вязня свая няпростая гісторыя, свой боль і страх... Аднак, нягледзячы на выпрабаванні, Еўдакія Якаўлеўна засталася добрым і спагадным чалавекам.

Сустрэча выдалася па-сапраўднаму кранальнай і цёплай. Еўдакія Якаўлеўна распавяла пра сваё дзяцінства, пра працу, пра сваіх блізкіх і дзякавала гасцям за віншаванні і ўвагу.

Падпішыцеся на нашы навіны