"Школа сацыяльнага работніка"

24.01.2025

22.01.2025 у тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна ў рамках "Школы сацыяльнага работніка" прайшоў першы ў новым годзе занятак для памочнікаў па доглядзе і сацыяльных работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

Са слоў прывітання і абазначэння асноўных пытанняў пачала занятак дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Муранкова Кацярына Васільеўна, акцэнтаваўшы ўвагу на галоўнай сёння тэме "Выбары - 2025" . Кацярына Васільеўна заклікала прысутных прыняць актыўны ўдзел у выбарах, выканаць свой грамадзянскі абавязак і зрабіць правільны выбар.

У рамках Адзінага дня інфармавання Аршанскага райвыканкама тэму "Выбары-2025" у сваім выступленні працягнула намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра КАРЖЫЦКАЯ Анастасія Максімаўна.

Старшы інспектар сектара прапаганды Аршанскага аддзела па НС БАРАШ Мікалай Алегавіч звярнуў увагу прысутных на важнасць стварэння нашым пажылым грамадзянам пажарабяспечных умоў пражывання, нагадаў аб небяспецы няправільнай эксплуатацыі электрапрыбораў і пячнога ацяплення, аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і падтрыманні яго ў працоўным стане, практычна прадэманстраваны правілы карыстання вогнетушыцелем.

Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома БАБЕЕВА Аксана Аркадзьеўна падчас прэс-канферэнцыі распавяла пра змены ў нарматыўна-прававых дакументах, якія рэгламентуюць арганізацыю работы ў галіне сацыяльнага абслугоўвання, якія ўступілі ў сілу з 03.01.2025.

Абмеркавалі з прысутнымі будучае навучанне памочнікаў па доглядзе і сацыяльных работнікаў для адпаведнасці службовым кваліфікацыйным патрабаванням.

З мэтай прафілактыкі кібермахлярства сярод работнікаў і атрымальнікаў паслуг, загадчыкам праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа пра тое, што такое кібермахлярства і як ад яго абараніцца.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома:

☎ 51 04 99☎56 37 35☎54 22 92

Падпішыцеся на нашы навіны