
24 студзеня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна наведалі выставу "Мая Беларусь" у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры
28.01.2025Выстава "Мая Беларусь" - гэта маштабная праекцыя дасягненняў суверэннай Беларусі, якая заклікана стаць цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто хоча даведацца больш аб магчымасцях, традыцыях, прарыўных адкрыццях у прамысловасці, навуцы, тэхналогіях, адукацыі і спорце, галоўных перамогах нашай краіны. Мы ўдзячныя за такі падарунак для актыўных наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра, прадстаўнікоў Савета пажылых грамадзян пры Аршанскім райвыканкаме і валанцёраў "срэбнага" ўзросту.
- Мы працавалі доўга і шмат, бачылі ўсякае, а вось такога цуду, такіх тэхналогій, як тут, не бачылі ніколі!!! Гэта вельмі цікава, пазнавальна! Мы ганарымся, што жывем у такой добрай краіне, што ў нас сапраўды ўсё развіта!!! - такімі эмоцыямі дзяліліся пажылыя грамадзяне, наведвальнікі выставы.
Мы выказваем шчырую падзяку за камфартабельную дастаўку РУП "Віцебскэнерга" і дзякуем асабіста генеральнаму дырэктару Шыдлоўскаму Сяргею Аляксандравічу! Моцнага Вам здароўя і поспехаў ва ўсім!!!
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7923-24-yanvarya-posetiteli-otdeleniya-dnevnogo-prebyvaniya-dlya-grazhdan-pozhilogo-vozrasta-territorialnogo-tsentra-orshanskogo-rajona-posetili-vystavku-moya-belarus-v-minskom-mezhdunarodnom-vystavochnom-tsentre.html#sigProId480b480c7a