Мой скарб

28.01.2025

У пачатку 2025 года ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна па ініцыятыве грамадзян з інваліднасцю па слыху створаны клуб "Мой скарб". Дзейнасць клуба накіравана на сацыяльную рэабілітацыю праз наведванне выстаў і музеяў і вывучэнне гісторыі роднага краю.

Удзельнікам клуба, які аб'яднала перакладчык жэставай мовы Вольга Віктараўна Кастрова, вельмі пашанцавала і першае пасяджэнне клуба прайшло на выставе "Мая Беларусь" наведванне якой арганізавала кіраўніцтва тэрытарыяльнага цэнтра пры падтрымцы РУП "Віцебскэнерга".

Людзі з інваліднасцю падчас выставы пазнаёміліся з унікальным месцам, дзе кожны можа рэалізаваць сябе і свае мэты, а таксама атрымаць унікальны вопыт, дадатковыя перавагі і магчымасці.

Бо падчас наведвання такіх выстаў яны могуць свабодна ўзаемадзейнічаць з грамадствам - сацыялізавацца, таму і назва клуба "Мой скарб" імі выбрана не выпадкова - самым вялікім "скарбам" для людзей з інваліднасцю з'яўляецца магчымасць свабодна перасоўвацца, падарожнічаць, наведваць славутасці і вывучаць родную любімую Беларусь!

Дзякуй вялікі арганізатарам рэспубліканскай выставы "Мая Беларусь" і кіраўніцтву РУП "Віцебскэнерга" за камфартабельную дастаўку нашых удзельнікаў клуба ў горад Мінск на такую добрую патрэбную і карысную выставу!!!

Падпішыцеся на нашы навіны