
У канферэнц-зале тэрытарыяльнага цэнтра адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне савета пажылых грамадзян
06.02.2025У канферэнц-зале тэрытарыяльнага цэнтра адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне савета пажылых грамадзян: абмяркоўваліся розныя пытанні план работы на 2025 год, падрыхтоўка мерапрыемстваў у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, але самым галоўным было пытанне пра падзею, у якой, кожны з нас нядаўна прымаў удзел - гэта выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Хацелася б павіншаваць усіх нас з тым, што выбары ў нашай краіне адбыліся. Гэта прыемная падзея, - такімі словамі пачала сваю прамову старшыня савета пажылых грамадзян Зінаіда Сяргееўна Хайчанка. Мы, як Савет, вельмі шмат увагі надавалі рабоце з насельніцтвам па папулярызацыі выбараў, асабліва рабоце з моладдзю. І кожны зрабіў выбар за мір, спакой і стабільнасць.
Пасля афіцыйнай часткі пасяджэння прайшло творчае патрыятычнае мерапрыемства памяці Міхаіла Ісакоўскага, бо так сімвалічна ўспомніць аўтара, які падарыў нам такія цудоўныя вершы, якія ляглі ў аснову многіх знакамітых песень. Такіх, як легендарная "Кацюша", "Агеньчык", "Ворагі спалілі родную хату", бо зусім хутка наша Беларусь пачне падрыхтоўку да аднаго з самых галоўных святаў Дня Вялікай Перамогі.