Дапамагаць лёгка!

10.02.2025

Не першы год тэрытарыяльны цэнтр прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі "Скрынка адвагі", арганізаванай мясцовым дабрачынным грамадскім аб'яднаннем "Дабракі" для анкахворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў РНЦП "Бараўляны".

Для дзяцей збіраюць цацкі малых памераў, размалёўкі, фламастэры, настольныя і развіваючыя гульні, наборы для творчасці і г. д.

Сёлета працоўны калектыў і атрымальнікі паслуг тэрытарыяльнага цэнтра зноў далучыліся да акцыі, якая працягнецца да 30 красавіка.

Прапануем усім жадаючым зрабіць добрую справу і дапамагчы дзецям!

"Каробка адвагі" знаходзіцца ў інклюзіўнай кавярні "Добрая кава", размешчанай у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў па адрасе: г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, д. 5а.

https://www.instagram.com/dobryaki_belarusi?igsh=aHlndnVmcWdua29u

Падпішыцеся на нашы навіны