Інклюзіўная кавярня запрашае!

10.02.2025

Дзякуючы сродкам замежнай бязвыплатнай і спонсарскай дапамогі ў інклюзіўнай кавярні "Добрая кава", размешчанай на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, з'явіўся шырокі асартымент настольных гульняў на любы ўзрост: гульні з карткамі, гульні-хадзілкі, твістэр, шахматы і шашкі, магнітны канструктар, якi свецiцца, настольны футбол, новус, пазлы, развіваючыя гульні, віктарыны і многае іншае.

Запрашаем жадаючых усіх узростаў, сям'і з дзецьмі, групы з ліку навучэнцаў, працуючых і пенсіянераў наведаць кавярню: пакаштаваць самыя добрыя гарачыя напоі: каву, гарачы шакалад, гарбату ў асартыменце, паспрабаваць самыя смачныя венскія вафлі і проста добра правесці час і пагутарыць з сябрамі!

Мы знаходзімся па адрасе: г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, д. 5а.

Працуем з 10.00 да 14.00.

Наведванне групамі магчыма і па папярэднім запісе па тэлефоне +375 29 217 52 68.

Пры папярэднім запісе наведванне кавярні ажыццяўляецца з 10.00 да 18.00.

Падпішыцеся на нашы навіны