Наша памяць...

12.02.2025

Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з "гарачай ваеннай кропкі".

У рамках сустрэчы, якая прайшла на базе ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава, наведвальнікі аддзялення ўспомнілі гісторыю Афганскай вайны, прагледзелі і абмеркавалі дакументальны фільм "Афганістан. 35 гадоў надзей".

Падобныя сустрэчы вучаць кожнага чалавека, не залежна ад узросту і сацыяльнага становішча, шанаваць мір і жыццё!

Падпішыцеся на нашы навіны