12 лютага 2025 года на базе ДУДАД "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі" адбыўся тэматычны семінар "Праектная дзейнасць як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства"

14.02.2025

У семінары прынялі ўдзел больш за 40 чалавек Віцебскай вобласці, з іх 6 прадстаўнікоў Аршанскага раёна са сфер: сацыяльнай абароны, спорту, культуры і гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. 

На семінары былі разгледжаны

  • асноўныя нарматыўныя дакументы,
  • афіцыйныя сайты-памочнікі ў гуманітарнай дзейнасці,
  • асноўныя аспекты напісання і прасоўвання гуманітарных праектаў,
  • тыповыя памылкі ў напісанні заявак. 

Па выніках навучання ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты аб навучанні.

Дзякуем ДУДАД "ВАІРА" за правядзенне такіх тэматычных семінараў і за магчымасць іх наведаць!

Падпішыцеся на нашы навіны