Важныя жэсты ў жыцці людзей!

21.02.2025

У тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна для грамадзян з інваліднасцю па слыху прадастаўляецца паслуга - перакладчык жэставай мовы. Ёй можа скарыстацца любы, хто мае інваліднасць па слыху незалежна ад групы, і прадастаўляецца яна не больш чым 90 гадзін у год.

Дзякуючы паслузе перакладчык жэставай мовы для людзей з інваліднасцю становіцца магчымым і даступным наведванне ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і іншых арганізацый і ўстаноў!!!

Па ініцыятыве людзей з інваліднасцю па слыху пры тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна функцыянуе і клуб па інтарэсах "Недаслоў".

На пасяджэннях якога штомесяц кіраўнік клуба, перакладчык жэставай мовы - Тамара Леанідаўна Дзмітрыева знаёміць наведвальнікаў клуба з навіннай стужкай у краіне і свеце, чытае інфармацыю з раённых, абласных і рэспубліканскіх газет, абмяркоўвае з прысутнымі тыя навіны і падзеі, якія хвалююць іх.

Запрашаем Вас скарыстацца нашымі паслугамі і зрабіць сваё жыццё лягчэй і цікавей!

Усе, хто маюць парушэнні слыху, могуць звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна за якаснымі сацыяльнымі паслугамі перакладчыка жэставай мовы, а таксама наведваць клубы па інтарэсах па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, каб. 14.

☎ 51 02 15, +375259007495 відэасувязь з дапамогай прыкладання WhatsApp, +375298728110

#КАЧЕСТВЕННЫЕ_УСЛУГИ_ЗАЛОГ_УСПЕХА

#ВЫ_НЕ_ОДИНОКИ

#МЫ_РЯДОМ

Падпішыцеся на нашы навіны