Зусім нядаўна наведвальнікі АДЗП прынялі ўдзел у дыстанцыйным міжрэгіянальным конкурсе "Кулінарны паядынак" сярод грамадзян пажылога ўзросту

21.02.2025

Зусім нядаўна наведвальнікі АДЗП прынялі ўдзел у дыстанцыйным міжрэгіянальным конкурсе "Кулінарны паядынак" сярод грамадзян пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Наведвальнікі АДЗП - Рабушка Тамара і Саўчанка Аліна, як сапраўдныя гаспадыні выбралі для ўдзелу намінацыю "Беларуская кухня", за што былі ўдастоены дыпломаў 2 і 3 ступені. Ганарымся сваімі таленавітымі наведвальнікамі!!!

Падпішыцеся на нашы навіны