Фізічная актыўнасць - залог даўгалецця!

21.02.2025

Фізічная актыўнасць, як сродак умацавання арганізма і заклад актыўнага даўгалецця, вельмі актуальная для нашага часу. Яна робіць чалавека больш прывабным, паляпшае яго здароўе, павялічвае працягласць жыцця. Сёння актывісты АДЗП прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве памяці С.С. Пустальнікава, арганізаванае саветам ветэранаў і саветам пажылых грамадзян пад кіраўніцтвам Хайчанка Зінаіды Сяргееўны. Пажылыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, паказалі веды ў віктарыне і здзівілі сваімі творчымі нумарамі! Па выніку мерапрыемства ўсе былі ўзнагароджаны сувенірнымі медалямі вырабленымі ў творчай майстэрні ДЗП, пасля чаго ўсіх удзельнікаў чакаў сюрпрыз - бясплатнае наведванне басейна. Дзякуй арганізатарам за запрашэнне! Вы падарылі мноства станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці і здароўя!

Падпішыцеся на нашы навіны