Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны наведвальнікі гуртка "Дынаміка жыцця" ў філіяле ТЦСАН г. Барані пад кіраўніцтвам Голубевай Таццяны Васільеўны, вырашылі сустрэцца і ўспомніць слаўныя старонкі гісторыі, а таксама праспяваць песні ваенных гадоў

24.02.2025

Гэтыя песні застаюцца папулярнымі і ў мірны час. Яны нагадваюць нам пра цану, якую давялося заплаціць за перамогу ў Вялікай Айчыннай...

Адной з самых любімых песень вайны была і застаецца вядомая "Кацюша". Яшчэ ў 1938 годзе яе стварылі паэт Міхаіл Ісакоўскі і кампазітар Мацвей Блантэр. У гады вайны асаблівае гучанне песня набыла, калі народ даў ласкавую назву "Кацюша" новай зброі – гвардзейскаму мінамёту.

І гэта гісторыя нашага краю, Аршаншчыны, дзе ўсталяваны мемарыяльны комплекс, прысвечаны першым баявым залпам "Кацюшы".

Дзякуем нашаму госцю Гавейка Аляксандру Леанідавічу за аказаную дапамогу ў правядзенні мерапрыемства.

Наведвальніца нашага філіяла, старшыня Савета ветэранаў ААТ "Тэхніка сувязі" Шачанок Галіна Мікалаеўна распавяла на сустрэчы аб незвычайным чалавеку. Гэта Анучын Валянцін Рыгоравіч.

Мы даведаліся аб яго слаўных баявых подзвігах падчас ВАВ, аб яго ўзнагародах. А таксама, які важкі ўклад ён унёс, працуючы ў мірны час на Баранскім заводзе "Чырвоны Кастрычнік". Таксама Галіна Мікалаеўна заклікала даглядаць за помнікамі героям. Гэта наш абавязак, даніна павагі ім...

Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20 (уваход са двара).

Тэлефон 55 11 95.

Падпішыцеся на нашы навіны