
21 лютага 2025 года ў рамках супрацоўніцтва з Чырвонагвардзейскім раёнам Санкт-Пецярбурга Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна прыняў удзел у тэлемосце "З полымя Афганістана"
24.02.202521 лютага 2025 года ў рамках супрацоўніцтва з Чырвонагвардзейскім раёнам Санкт-Пецярбурга Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна прыняў удзел у тэлемосце "З полымя Афганістана" разам з расійскімі гарадамі Санкт-Пецярбург, Феадосія (Рэспубліка Крым).У студыі тэлемоста ад Аршанскага раёна прадставілі ветэраны вайны ў Афганістане: Захаранка Сяргей Віктаравіч, Ларыёнаў Міхаіл Анатольевіч, Красоўскі Міхаіл Андрэевіч, Мачкова Валянціна Іванаўна. З радасцю на сустрэчу прыйшлі: старшыня аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Хайчанка Зінаіда Сяргееўна і выхаванкі ваенна-патрыятычнага клуба "Віцязь".Пасродкам відэамоста адбылася размова аб мужнасці і гераізме воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі свой ратны абавязак перад Айчынай на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан, аб ваенна-патрыятычнай рабоце грамадскіх арганізацый і ўстаноў горада, якія паспяхова працягваюць традыцыі баявога братэрства, тым самым перадаючы маладому пакаленню асновы мужнасці і адраджэння высокага статусу абаронцы Айчыны. З вялікай цікавасцю прысутныя школьнікі з Санкт-Пецярбурга слухалі гасцей і актыўна задавалі пытанні. Цікавіла рабят усё: як выконвалі свой воінскі абавязак нашы салдаты, як склаўся іх далейшы лёс і цікавыя факты іх воінскіх подзвігаў. У знак павагі воінаў-інтэрнацыяналістаў, выхаваніца ваенна-патрыятычнага клуба "Віцязь" Сафонава Аліна прачытала свой аўтарскі верш. Адным з галоўных вынікаў абмеркавання стала агульнае жаданне ветэранаў аб'ядноўвацца для абароны гісторыі, інтарэсаў удзельнікаў баявых дзеянняў і для выхавання маладога пакалення. Па выніках тэлемоста ўсім ветэранам былі ўручаны памятныя падарункі ад ГА "Беларускі саюз жанчын".
#НиктоНеЗабытНичтоНеЗабыто
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7990-21-fevralya-2025-goda-v-ramkakh-sotrudnichestva-s-krasnogvardejskim-rajonom-sankt-peterburga-territorialnyj-tsentr-sotsialnogo-obsluzhivaniya-naseleniya-orshanskogo-rajona-prinyal-uchastie-v-telemoste-iz-plameni-afganistana.html#sigProIdec3f333532