
Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна пачаў рэалізацыю праекта "Адаптыўны спорт - занятак смелых", які накіраваны на актыўнае ўкараненне спорту ў жыццё людзей з інваліднасцю
03.03.2025З гэтай мэтай у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра абсталявана зона фізічнай актыўнасці для ўсіх катэгорый людзей з інваліднасцю, у якой маюцца сілавая станцыя, велатрэнажор, бегавая дарожка, эліптычны трэнажор, шведская сценка, партатыўныя трэнажоры, масажоры.
За сродкі спонсараў набыты спартыўныя гульні: "Новус", "Айрахакей", настольны тэніс, шашкі, шахматы ў тым ліку і для асоб з парушэннямі зроку.
Заняткі любымі фізічнымі практыкаваннямі паляпшаюць працу сэрца, памяншаюць рызыку дыябету, зніжаючы ўзровень цукру ў крыві, а таксама рэгулююць узровень стрэсу. Спорт прыўносіць у жыццё чалавека станоўчыя эмоцыі і дысцыпліну. Заняткі спортам умацоўваюць цела, паляпшаюць цягліцавую памяць і каардынацыю.
У адаптыўнай зоне фізічнай актыўнасці наведвальнікі аддзялення могуць займацца спортам, праходзіць навучанне карыстанню трэнажорамі, правілам гульні ў "Новус", "Айрахакей" і інш., а затым удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах і турнірах!!!