"Дайсці да кожнага чалавека і аказаць якасную дапамогу і падтрымку" з такім лозунгам ажыццяўляе сваю работу "Сацыяльны атруль" тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна!

03.03.2025

26 лютага 2025 года каманда спецыялістаў тэрытарыяльнага цэнтра выехала ў аграгарадок Вусце для аказання інтэграванай сацыяльнай дапамогі грамадзянам аграгарадка, якія жывуць у нястачы.

У рамках правядзення "Сацыяльнага атруля" спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра:

  • пракансультавалі больш 32 грамадзян па пытаннях атрымання сацыяльных паслуг і атрымання сацыяльнай падтрымкі;
  • правялі абследаванні асобных катэгорый грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі сельскага савета;
  • выявілі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • узялі заяву на аднаразовую матэрыяльную дапамогу;
  • запісалі на стрыжку ў "сацыяльную цырульню";
  • правялі сумесна са старшынёй Вусценскага сельскага савета, участковым інспектарам міліцыі прафілактычную работу па бяспецы жыццядзейнасці з асобнымі катэгорыямі грамадзян;

Адным словам, аказалі цэлы спектр якасных сацыяльных паслуг насельніцтву сельскай мясцовасці Аршанскага раёна!

Выклічце да сябе "Сацыяльны патруль" па тэлефоне 51-22-63

Падпішыцеся на нашы навіны