26 лютага 2025 года сваё 98-годдзе адзначае ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Багамолаў Уладзімір Васільевіч

03.03.2025

Павіншаваць імянінніка прыйшлі старшыня Бараньскага гарадскога выканаўчага камітэта Ждановіч Валерый Уладзіслававіч, начальнік аддзела кадраў ААТ "Тэхніка сувязі" Макулькін Алег Мікалаевіч, загадчык філіяла г. Барані ТЦСАН Аршанскага раёна Рабава Юлія Уладзіміраўна. Госці, са словамі віншавання і падзякі, уручылі памятныя падарункі. Нізкі паклон вам і вечная падзяка за смелыя подзвігі. Дзякуй за мір і за жыццё. Жадаем Вам здароўя і бадзёрасці душы. Хай кожны дзень жыцця дорыць вам хатнюю ўтульнасць, любоў і клопат родных.

Падпішыцеся на нашы навіны