4 сакавіка наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у адкрытай праграме "Музей для ўсіх, музей для кожнага"

06.03.2025

4 сакавіка наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у адкрытай праграме "Музей для ўсіх, музей для кожнага", прымеркаванай да 82-ой гадавіны прысваення звання Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонаву.

У чарговы раз людзі з інваліднасцю адзначылі значнасць подзвігу аднаго з арганізатараў партызанскага руху, падкрэслілі важнасць павагі да людзей старэйшага пакалення, ветэранаў вайны і працы, да датычнасці да ўсяго, што адбываецца ў навакольным свеце.

Мы не маем права забыць тых людзей, якія не пашкадавалі сіл і жыцця ў барацьбе з ворагам!

Падпішыцеся на нашы навіны