Святочная праграма "Iмя табе - жанчына" прайшла на базе 20 СШ г. Оршы для пажылых грамадзян, арганізатарам якой выступіў Савет ветэранаў

07.03.2025

З віншаваннем да ўсіх прысутных у зале звярнуўся старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Іна Хамутоўская і старшыня БСЖ Радзевіч Жанна, пасля чаго прайшло ўзнагароджанне сувенірамі актыўных жанчын Аршанскага раёна, якія сваёй штодзённай грамадскай працай уносяць уклад у развіццё нашага раёна. Пасля была праведзена святочная частка. Танцавальная студыя Таццяны Яўсюковай падарыла гасцям запальныя танцы, музычны калектыў "Гагарынскія музыкі" - свае песні, а танцавальны калектыў пажылых грамадзян здзівіў усім сваім творчым танцавальным папуры. Супрацоўнікі ТЦСАН загадчык АДПП Белянко Юлія і кіраўнік гуртка Дзегцярова Наталля былі таксама адзначаны на мерапрыемстве. Iм за сумесную працу з Саветам пажылых грамадзян былі адрасаваныя словы падзякі і ўручаны памятныя падарункі. На працягу свята ў адрас усіх жанчын, прысутных у зале, гучалі душэўныя віншаванні, цёплыя пажаданні і словы захапленняў.

Падпішыцеся на нашы навіны