
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка ў бібліятэцы г. Барань арганізавана выстава "Вясновае натхненне"
07.03.2025На ёй прадстаўлены гатовыя вязаныя работы наведвальнікаў філіяла ТЦСАН, якія займаюцца ў гуртку "Майстэрня хатняй утульнасці".
Сваімі работамі нашы наведвальнікі паказалі ўсё сваё майстэрства. Падзяліліся сваім натхненнем і ўменнем жыць цікава, выяўляючы сябе ў творчасці.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу і палюбавацца нашымі работамі.
Мілыя жанчыны! Віншуем вас з надыходзячым святам! Хай у душы пануе любоў, гармонія, натхненне і шчасце!
Жадаючых развіваць свае творчыя здольнасці запрашаем у нашу майстэрню.
Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вуліца Аршанская, д. 20.Тэлефон 55 11 95.