Шматдзетныя маці Аршаншчыны атрымалі дзяржаўную ўзнагароду - Ордэн Маці!

10.03.2025

Напярэдадні святкавання Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка ў Віцебскай абласной філармоніі прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання шматдзетных маці Віцебскай вобласці. Сярод 14 жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей, былі і нашы зямлячкі – Малахевіч Вераніка Пятроўна, кантралёр-касір крамы "Еўраопт" філіяла ТАА 2Еўрагандаль" у Віцебску і Вольга Мікалаеўна Салаўёва, аператар машыннага даення МТФ "Дзевіна" філіяла "Цяплічны РУП "Віцебскэнерга". Дзяржаўныя ўзнагароды шматдзетным маці былі ўручаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў.

Святочнае мерапрыемства прайшло ў фармаце тэлеперадачы "Вячэрні Віцебск", а арыгінальным падарункам стаў святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын. Свае віншаванні віноўніцам урачыстасці таксама падарылі творчыя калектывы г. Віцебска і г. Оршы - узорны харэаграфічны ансамбль "Зорька", народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Цэнтра культуры "Віцебск", цыркавая студыя "Фіерыя" (г. Орша), а таксама заслужаныя дзеячы культуры і мастацтва - выканаўцы Ганна Цярэшчанка, Сяргей Голуб, Максім Пісарэнка. Кветкі, віншаванні і словы ўдзячнасці за матчыну працу былі адрасаваныя ўсім жанчынам. Аляксандр Субоцін пажадаў жанчынам Віцебшчыны быць заўсёды маладымі, квітнеючымі, а іх сем'ям міру і дабра.

Падпішыцеся на нашы навіны