11 сакавіка загадчык філіяла г. Барань тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна Рабава Юлія прыняла ўдзел у семінары "Даступнае асяроддзе для людзей з інваліднасцю па зроку: нарматыўная база + практыка", арганізатарам якога выступіла ГА "БЕЛТІ"

14.03.2025

Спікер семінара: Сухоцкая Ірына Анатольеўна - начальнік арганізацыйнага аддзела.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі вывучылі нарматыўныя дакументы ў сферы стварэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю па зроку, даведаліся апошнія змены ў нарматыўнай базе, разгледзелі практычныя прыклады ўстаноўкі тактыльных элементаў і ўніверсальных таблічак са шрыфтам Брайля.

Тэрытарыяльны цэнтр дзякуе арганізатарам і спікерам за магчымасць прымаць удзел у семінары, за атрыманы вопыт і веды, а таксама за займальную экскурсію па музеі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

#СОТРУДНИЧЕСТВО_УНИВЕРСАЛЬНАЯ_СРЕДА_ВМЕСТЕ_МЫ_СИЛА

Падпішыцеся на нашы навіны