Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна арганізавалі святочнае мерапрыемства ў Бабініцкай бібліятэцы пад лозунгам "Мы - беларусы!", прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

17.03.2025

15 сакавіка штогод адзначаецца гэта дзяржаўнае свята! Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін.

Усіх прысутных сваімі творчымі нумарамі парадаваў калектыў "Зямны час", пад кіраўніцтвам Тамары Пруднікавай, а інфармацыйную частку і выставу падрыхтаваў загадчык бібліятэкі Людміла Кісялёва! Мець магчымасць быць карыснымі грамадству, весці актыўны лад жыцця, перадаваць свой вопыт, творчыя ўменні маладому пакаленню - як важна гэта для пажылых грамадзян, наведвальнікаў аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра! Творчая актыўнасць дорыць пажылым людзям самае важнае - жыццёвыя сілы і жаданне жыць. Для чалавека, які займаецца любімай справай, не існуе ўзросту. Захапленне цікавым заняткам дапамагае пажылым людзям з карысцю праводзіць час і паляпшае агульны стан здароўя!

І гэта мерапрыемства, як заўсёды парадавала ўсіх пажылых людзей!

Падпішыцеся на нашы навіны