Праект тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна "Навучанне ПРА-2025" у дзеянні...

17.03.2025

Практыка - ключавая частка паўнавартаснага навучання, якая вельмі важная для ўсебаковай прапрацоўкі тэарэтычнага матэрыялу і набыцця вопыту, у тым ліку прафесійнага.

9 памочнікаў па доглядзе, якія навучаюцца на курсах ва ўстанове адукацыі "Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж", перайшлі да практычнай часткі асваення праграмы па навучанні навыкам догляду. На трэнажорах ў шматфункцыянальных кабінетах медыцынскага каледжа нашы работнікі знаёмяцца з асаблівасцямі пабудовы арганізма чалавека, вучацца як ажыццяўляць асноўныя маніпуляцыі па доглядзе за маламабільнымі грамадзянамі, у тым ліку вымярэнне артэрыяльнага ціску, пульса, частаты дыхання, тэмпературы цела, практычна вывучаюць асноўныя правілы і асаблівасці догляду за маламабільнымі грамадзянамі, набываючы пры гэтым уменні і навыкі, неабходныя для аказання цяжкахворым і ляжачым грамадзянам неабходнай кваліфікаванай дапамогі.

Падпішыцеся на нашы навіны