За бяспеку разам!

21.03.2025

З 17 сакавіка па 4 красавіка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў

20 сакавіка на базе аддзялення прайшла сустрэча са старэйшым інспектарам сектара нагляду і прафілактыкі Аршанскага ГРАНС Максімам Галапрыдавым.

Старшы інспектар нагадаў людзям з інваліднасцю і працоўнаму калектыву аддзялення аб асноўных прычынах пажараў і правілах паводзін падчас пажараў, нагадаў аб неабходнасці ўстаноўкі ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і абавязковай прафілактыцы пячнога і ацяпляльнага абсталявання, неабходнасці замены электрапрыбораў, у якіх скончыўся тэрмін эксплуатацыі.

Падпішыцеся на нашы навіны