Сям'я кожнаму дзіцяці

21.03.2025

19 сакавіка ў горадзе Віцебску сабраліся спецыялісты з 10 раёнаў Віцебскай вобласці, каб прайсці двухдзённы навучальны семінар-практыкум па складанні рэкамендацый/алгарытмаў/індывідуальных планаў па вяртанні (уладкаванні) дзяцей у сям'ю і суправаджэнні сем'яў з выкарыстаннем тэхналогіі вядзення выпадку. Мерапрыемства арганізавана ў рамках гуманітарнага праекта "Папярэджанне інстытуцыяналізацыі і дэінстытуцыяналізацыя дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей з інваліднасцю ў Віцебскай вобласці" пры падтрымцы АНА "Партнёрства кожнаму дзіцяці".

На сустрэчы разгледжаны пытанні прафесійных кампетэнцый пры зносінах з сям'ёй прадстаўнікоў сацыяльнай службы, міжведамаснага ўзаемадзеяння пры аказанні дапамогі сям'і; на практыцы вывучана вядзенне выпадкаў канкрэтных сем'яў з індывідуальнай практыкі спецыялістаў.

Дзякуючы вопыту работы расійскіх калег усе прысутныя змаглі атрымаць у першы дзень семінара адказы на хвалюючыя пытанні ў працэсе работы з сем'ямі, пазнаёміцца з напрацоўкамі ў галіне аказання дапамогі сем'ям з першага дня знаёмства да заканчэння вядзення выпадку, пераняць вопыт прафесіяналаў сваёй справы - дырэктара АНА "Партнёрства кожнаму дзіцяці" Гантарэнка Юліі Эдуардаўны і каардынатара рэсурснага цэнтра Цітовай Ганны Юр'еўны, якія паспяхова і плённа правялі першы дзень семінара.

Падпішыцеся на нашы навіны