
Сям'я кожнаму дзіцяці
21.03.202520 сакавіка 10 спецыялістаў Віцебскай вобласці скончылі двухдзённы семінар-практыкум па складанні рэкамендацый/алгарытмаў/індывідуальных планаў па вяртанні (уладкаванні) дзяцей у сям'ю і суправаджэнні сем'яў з выкарыстаннем тэхналогіі вядзення выпадку. Мерапрыемства арганізавана ў рамках гуманітарнага праекта "Папярэджанне інстытуцыяналізацыі і дэінстытуцыяналізацыя дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей з інваліднасцю ў Віцебскай вобласці" пры падтрымцы АНА "Партнёрства кожнаму дзіцяці".
Дзякуючы дырэктару АНА "Партнёрства кожнаму дзіцяці" Гантарэнка Юліі Эдуардаўне і каардынатару рэсурснага цэнтра Цітовай Ганне Юр'еўне супрацоўнікі ТЦСАНаў змаглі разабраць складаныя сітуацыі па сваіх сем'ях індывідуальна, у працэсе работы разам каманда знаходзіла выхады з праблемных сітуацый, шукалі рашэнні.
Падчас навучання спецыялісты мелі магчымасць павысіць камунікатыўныя навыкі пры рабоце з катэгарызаванымi сем'ямі, вырашыць пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння пры ўсталяванні кантакту з бацькамі і рашэнне пытання па папярэджанні ад адмовы ад дзяцей.
Дзякуем арганізатарам праекта за прадстаўленую магчымасць і веды!
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8086-semya-kazhdomu-rebjonku.html#sigProId9a60d72c27