
З 17 сакавіка па 4 красавіка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"
24.03.2025У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі ў філіяле г. Барані 21 сакавіка прайшла сустрэча з інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аршанскага ГРАНС Андрэйкавай Аленай Міхайлаўнай.
Інспектар нагадала наведвальнікам філіяла і працоўнаму калектыву:
- аб асноўных прычынах пажараў і правілах паводзін падчас пажараў;
- аб неабходнасці ўстаноўкі і падтрыманні ў спраўным стане ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў;
- аб абавязковай прафілактыцы пячнога і ацяпляльнага абсталявання;
- неабходнасці замены электрапрыбораў, у якіх скончыўся тэрмін эксплуатацыі;
- аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў, недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці.
Распаўсюдзілі інфармацыйныя ўлёткі.
Памятаеце: неасцярожнае абыходжанне з агнём прыводзіць да гібелі людзей і знішчэнню маёмасці!
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8099-s-17-marta-po-4-aprelya-prokhodit-respublikanskaya-profilakticheskaya-aktsiya-za-bezopasnost-vmeste.html#sigProId8a0b987243
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8099-s-17-marta-po-4-aprelya-prokhodit-respublikanskaya-profilakticheskaya-aktsiya-za-bezopasnost-vmeste.html#sigProId8a0b987243