Рукадзелле пазбаўляе ад нуды

03.04.2025

Пенсійны ўзрост - лепшы час для самарэалізацыі і новых захапленняў, на якія раней не хапала часу або сіл. Псіхолагі рэкамендуюць звярнуць увагу на стваральныя заняткі. Яны дапамагаюць развіваць творчыя здольнасці, атрымліваць задавальненне ад самога працэсу і радасць ад вынікаў сваёй творчасці.

Наведвальнікі філіяла ТЦСАН ў г. Барань захопленыя вязаннем з натуральнага матэрыялу.

Яны займаюцца вязаннем з джуту ў "Майстэрні хатняй утульнасці". Навучаючыся вязанню кручком і ствараючы вязаны дэкор яны робяць сваё жыццё насычаным і цікавым. Іх гатовыя работы - гэта крыніца станоўчых эмоцый і пачуццё гонару.

Запрашаем:

  • грамадзян пенсійнага ўзросту;
  • інвалідаў I, II групы;
  • інвалідаў lll групы з ліку непрацуючых грамадзян, якім інваліднасць устаноўлена ўпершыню,

на заняткі ў філіял ТЦСАН па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, 20.

Знайдзіце занятак па душы!

Натхняйцеся, спрабуйце новае!

Заставайцеся энергічнымі і поўнымі сіл!

Падпішыцеся на нашы навіны