Мы памятаем!

09.04.2025

8 красавіка ў рамках адкрытай медыйнай праграмы "Музей для ўсіх, музей для кожнага" наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у кіналекторыі, прымеркаваным да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які прайшоў на базе ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава.

У рамках мерапрыемства людзі з інваліднасцю пазнаёміліся і з выставачным праектам "Злачынствы нацыстаў і іх памагатых на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны", заснаваным на матэрыялах з фондрвых збораў установы культуры "Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова".

Інфармацыйныя стэнды выставачнага праекта без прыкрас раскрылі ўдзельнікам сустрэчы жахлівую карціну злачынстваў акупантаў. Яны сведчаць аб жахлівых формах генацыду на віцебскай зямлі: лагерах смерці, гета, карных экспедыцыях, спаленых вёсках. Фатаграфіі, спісы, радкі з лістоў - сведчанні нечалавечых выпрабаванняў, якія выпалі на долю нашых суайчыннікаў.

Наведвальнікі аддзялення чарговы раз падкрэслілі значнасць памяці аб страшных падзеях, аддалі даніну павагі і ўшанавалі памяць загінуўшых.

Падпішыцеся на нашы навіны