Увага, клопат, зносіны неабходныя кожны дзень!

10.04.2025

Калі Вы - жыхар г. Барані, г.п. Балбасава і знаходзіцеся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі! Калі Вам самотна! Калі Вам няма каму дапамагчы, Вы можаце звярнуцца ў філіял ТЦСАН у г. Барані:

  • за атрыманнем сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання на даму;
  • за аказаннем разавых паслуг па сацыяльна нізкіх коштах;
  • за аказаннем транспартнай паслугі;
  • за атрыманнем сродкаў рэабілітацыі (інвалідныя каляскі, хадункі і інш.);
  • за аказаннем матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • за аказаннем псіхалагічнай дапамогі.

На базе філіяла г. Барані арганізавана работа "Сацыяльнай цырульні" па аказанні паслуг жаночых і мужчынскіх стрыжак. Цырульніцкія паслугі аказваюцца пенсіянерам, інвалідам I і II групы.

У нас можна запісацца ў

кружкі:

  • "Дынаміка жыцця" – заняткі сустаўнай гімнастыкай;
  • "Здароўе і даўгалецце" – заняткі ёгалатэсам;
  • "Кампутарныя курсы" – заняткі па павышэнні камп'ютарнай пісьменнасці;
  • "Чароўная палітра" – арт-тэрапеўтычны гурток;
  • "Майстэрня хатняй утульнасці" – кручок з нуля, вязання з джуту;
  • "Фітнес для мозгу" - заняткі па ўмацаванні памяці.
  • "Прыгажосць сваімі рукамі" – заняткі па фларыстыцы і вышыўцы стужкамі.

клубы :

  • "Чайніца" – клуб фармавання здаровага ладу жыцця, вывучэнне розных безалкагольных напояў;
  • "Натхненне" – клуб аздараўлення арганізма праз танцавальныя рухі;
  • "Скандынаўская хада" – хада з палкамі, від фізічнай актыўнасці, у якой выкарыстоўваецца тэхніка хады пры дапамозе спецыяльна распрацаваных палак;
  • "Кветка-сямікветка" - клуб рэалізацыі творчых магчымасцяў для дзяцей з інваліднасцю;
  • "Чароўная стужка" - знаёмства з рознымі відамі творчасці.

Усе ўдзельнікі гурткоў і клубаў прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні розных мерапрыемстваў, выставак і конкурсных праграмах.

Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20 (уваход з двара). Інфармацыя па тэлефоне: 55-11-95

Падпішыцеся на нашы навіны