Праект тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна "Навучанне ПРА-2025" у дзеянні...

10.04.2025

8 красавіка 2025 года 30 сацыяльным работнікам, другой групе, якая навучалася па адукацыйнай праграме падрыхтоўкі кадраў па прафесіі сацыяльны работнік на базе УА "Аршанскага каледжа тэкстыльшчыкаў ім. Г.В. Сямёнава", уручаны пасведчанні аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўкі, павышэнні кваліфікацыі рабочага (служачага).

На працягу двух месяцаў нашы работнікі асвойвалі праграму, якая ўключае ўсе аспекты дзейнасці сацыяльных работнікаў, прайшлі вытворчую практыку і на выдатна здалі экзамены ў форме тэставання.

Віншуем з паспяховым завяршэннем вучобы!

Падпішыцеся на нашы навіны