Велікодны вернісаж: гісторыі, створаныя сэрцам!

15.04.2025

Запрашаем вас у свет, дзе творчасць кажа гучней слоў!

14 красавіка ў цэнтры банкаўскіх паслуг №227 (г. Орша, рэгіянальная Дырэкцыя па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк") стартавала выстава "Велікодны вернісаж" у рамках праекта "Мой свет у фарбах".

Тут свае работы прадставілі і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра - людзі, чыя творчасць стала мостам паміж іх унутраным светам і намі.

Што чакае гасцей?

- Яркія эмоцыі і ўнікальныя творы, створаныя людзьмі з інваліднасцю.

- Візуальны дыялог, дзе кожная работа - гэта шчыры аповед пра пачуцці, мары і надзеі.

- Магчымасць падтрымаць аўтараў, натхніўшыся іх адвагай і талентам.

Выстава адкрыта да 18 красавіка!

Час работа: з 9:00 да 18:00.

Адрас: г. Орша, цэнтр банкаўскіх паслуг №227.

Прыходзьце, каб убачыць свет іх вачыма. Падарыце ўвагу іх творчасці, а сабе - новыя ўражанні і натхненне.

Бо мастацтва не ведае межаў, а дабрыня сэрца змяняе жыццi!

Падзяліцеся гэтым тэкстам - хай як мага больш людзей даведаюцца пра важны дыялог праз мастацтва!

Дорыце дабро, падтрымлівайце таленты, мяняйце свет разам з намі!

Падпішыцеся на нашы навіны