
Інтэрактыўны дыялог "Мы патрэбны адзін аднаму" і семінар-практыкум "Роўны для роўнага"
05.05.2025Напярэдадні Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю Тэрытарыяльным цэнтрам Аршанскага раёна сумесна з публічным Цэнтрам прававой інфармацыі (ПЦПІ) у цэнтральнай бібліятэцы ім. Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна ў рамках праграмы "Бібліятэка - школа прававых ведаў" прайшоў інтэрактыўны дыялог "Мы патрэбныя адзін аднаму" і семінар-практыкум "Роўны для роўнага", прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў, які адзначаецца 5 мая.
Лявонава Вольга Васільеўна бібліятэкар ПЦПІ расказала прысутным гасцям, студэнтам Аршанскага дзяржаўнага механік-эканамічнага каледжа, пра гісторыю стварэння знамянальнай даты.
Кулік Ірына Віктараўна, загадчык ТЦСАН Аршанскага раёна, азнаёміла прысутных з асноўнымі правіламі аказання сітуацыйнай дапамогі людзям з інваліднасцю. Госці пазнаёміліся з экспертамі - людзьмі з інваліднасцю Аршанскага раёна, якія навучаюць прадастаўленню дапамогі грамадзянам з інваліднасцю па слыху Нінай Мікалаеўнай Світко і парушэннем апорна-рухальнага апарата Марынай Міхайлаўнай Шайдо.
Эксперты распавялі гісторыі свайго жыцця і прычыны інваліднасці на сваіх прыкладах. Ніна Світко з дапамогай перакладчыка жэставай мовы Вольгі Віктараўны Кастровай навучыла рабят элементарным словам на жэставай мове і жадаючыя змаглі свае імёны перавесці на мову жэстаў.
Марына Шайдо распавяла як дапамагчы чалавеку, які перасоўваецца на калясцы, і прапанавала аказаць ёй дапамогу пры пераадоленні порожка ў дзвярным праёме і, у працэсе прадастаўлення дапамогі адным са студэнтаў, давала інструкцыі для ўсіх дзяцей.
У канцы сустрэчы ўсе сабраліся для нязмушанай гутаркі і фота на памяць.
Вялікая падзяка ўсім дзецям, якія прысутнічалі на сустрэчы, і арганізатарам мерапрыемства за ўвагу і не абыякавасць да праблем людзей з інваліднасцю!
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/8206-interaktivnyj-dialog-my-nuzhny-drug-drugu-i-seminar-praktikum-ravnyj-dlya-ravnogo.html#sigProIdd8ec17e746