Напярэдадні свята Дня Перамогі свой 100-ы юбілей адзначае Сухадольская Валянціна Паўлаўна, непаўнагадовая вязніца фашысцкіх канцлагераў

06.05.2025

Павіншаваць юбілярку з гэтай прыгожай датай прыехалі старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Хамутоўская I.У., дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна Муранкова К. В., старшыня аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў Хайчанка З. С., начальнік Аршанскага Загса Ткачова А. М., старшыня аршанскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру" Максімава Н. У.

У канцы 1943 года Валянціна Паўлаўна была адпраўлена на прымусовыя работы ў Германію. Пра гэта цяжка казаць і ўспамінаць, але Валянціна Паўлаўна падзялілася сваімі ўспамінамі, каб больш не паўтарыліся жахі вайны.

Ад усіх прысутных прагучала нямала цёплых слоў з пажаданнямі моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму і клопату блізкіх людзей. Уручаны кветкі і памятныя падарункі, а таксама юбілейны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945". У завяршэнне ад арт-студыі "Натхненне" для Валянціны Паўлаўны прагучала музычнае віншаванне.

Падпішыцеся на нашы навіны