"Сустрэча пакаленняў" сёння прайшла ў Бабініцкай сярэдняй школе Аршанскага раёна, прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

07.05.2025

На прыкладзе герояў вайны мы сёння выхоўваем нашу моладзь. Больш за тое, менавіта ёй адводзіцца галоўная роля ў захаванні памяці пра подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, зберагчы якую мы павінны перш за ўсё ў сем'ях. Гасцей сустрэчы, на правах гаспадара, павітаў дырэктар школы, пасля чаго з надыходзячым святам Вялікай Перамогі павіншавала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Экамол". Навучэнцы, сумесна з пажылым актывам ветэранскай арганізацыі ААТ "Экамол" падарылі ўсім прысутным пажылым людзям і падрастаючаму пакаленню свята: песні, вершы, танцы і мора прыемных слоў і віншаванняў. Сустрэча скончылася сумесным чаяваннем, дзе кожны падзяліўся адзін з адным часцінкай цяпла і добрым настроем. Бо для пажылых людзей так важныя такія сустрэчы: яны атачаюць моладзь сваім вопытам і ведамі, дапамагаючых ім фарміравацца як асоба.

Падпішыцеся на нашы навіны