Кветкі Перамогі

07.05.2025

9 мая 1945 года - Дзень Вялікай Перамогі над фашызмам. Дзень, калі на змучаную, скатаваную вайной зямлю вярнуўся доўгачаканы мiр. І гэты мiр сустракалі не толькі слязьмі радасці, але і букетамі кветак - сціплымі, але такімі шчырымі, якія сімвалізуюць надзею і новае жыццё.

У тыя гады пышных кветкавых крам не было, ды і мала хто мог дазволіць сабе раскошныя букеты.

Затое сабраныя дзіцячымі рукамі, жанчынамі, перавязаныя простай стужачкай ці нават сцяблінкай травы, яны былі сімвалам роднай зямлі, за якую змагаліся салдаты.

У гарадах, дзе былі цэлыя кветнікі, людзі выносілі на вуліцы кветкі, выгадаваныя сваімі рукамі. Гваздзікі, півоні, бэз, нарцысы, цюльпаны – кожная кветка была на вагу золата. Гэтыя кветкі не толькі ўпрыгожвалі свята, але і сімвалізавалі адраджэнне, вяртанне да мірнага жыцця.

Кветкі Перамогі 1945 года - гэта не проста кветкі. Гэта сімвал гераізму і самаахвярнасці, сімвал надзеі і веры ў лепшую будучыню.

Напярэдадні 9 мая давайце ўспомнім пра тых, хто падарыў нам перамогу. Хай кожная кветка стане сімвалам нашай падзякі і памяці аб тых, хто каваў Перамогу і дараваў нам мiр!

Наша выстава "Кветкі Перамогі" з любоўю выбрана і выстаўлена на агляд у філіяле тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна ў г. Барані. Карціны намаляваныя ў нас у аддзяленні ў мастацкай майстэрні наведвальнікамі гурткоў і клубаў. Маляванне фарбамі дапамагае пажылым грамадзянам і дзецям з інваліднасцю палепшыць маторыку рук, трэніруе памяць і ўвагу, а таксама спрыяе зніжэнню ўзроўню стрэсу. Запрашаем Вас стаць часткай нашага філіяла.

Даведкі па тэлефоне 55 11 95.

Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, 20.

Падпішыцеся на нашы навіны