У працяг акцыі "Песня пад акном у ветэрана" 6 мая творчы падарунак ад арт-студыi "Натхненне" атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сінькевіч Зінаіда Іларыёнаўна

07.05.2025

У дадзенай акцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Пракоф'ева Анастасія Адамаўна, супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна. Ветэрану ўручаны памятныя падарункі, юбілейны медаль, а таксама прадуктовы набор ад ТАА "Еўрагандаль".

Таксама творчы падарунак ад арт-студыі атрымала непаўнагадовая вязніца фашысцкіх канцлагераў Карначова Еўдакія Якаўлеўна. Еўдакія Якаўлеўна нягледзячы на шаноўны ўзрост - 101 год, з цеплынёй і гонарам назірала за выступам рабят. Кожны момант гэтага свята быў прасякнуты глыбокай павагай і ўдзячнасцю да тых, хто абараняў нашу краіну ў тыя цяжкія часы.

Ветэраны слухалі песні і глядзелі на дзяцей з гонарам і радасцю ў вачах. Акцыя "Песня пад акном у ветэрана" стала сімвалам таго, што памяць пра подзвіг не забытая і што вялікая перамога заўсёды будзе жыць у сэрцах людзей.

Падпішыцеся на нашы навіны