Цёпла прайшла сёння сустрэча наведвальнікаў філіяла тэрытарыяльнага цэнтра ў бібліятэцы горада Барань напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі

08.05.2025

На сустрэчы наведвальнікі пазнаёміліся з творчасцю палкоўніка ў адстаўцы Лаўрэнава Эдуарда Пятровіча, паслухалі песні ваенных гадоў у выкананні Палівода Людмілы. Вельмі эмацыйным быў аповяд Акімавай Людмілы пра сваю маці, які прайшла усе жахі канцэнтрацыйнага лагера, але якая здолела выжыць.

Вядома ж, нашы жанчыны з натхненнем ўспомнілі і франтавыя песні, з задавальненнем іх спявалі.

Песні ваенных гадоў - гэта неацэнная музычная спадчына, якая да гэтага часу кранае нашы сэрцы. Яны нагадваюць нам пра гераізм і самаадданасць савецкіх людзей, пра трагедыю вайны і пра Вялікую Перамогу. Яны вучаць нас любіць Радзіму, шанаваць мір і памятаць пра мінулае.

Падпішыцеся на нашы навіны