Напярэдадні 9 мая ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

08.05.2025

Набліжаецца 9 мая – свяшчэнная дата для кожнага з нас, дзень, калі мы адзначаем 80-годдзе Вялікай Перамогі над фашызмам. З кожным годам усё менш застаецца тых, хто цаной неверагодных намаганняў, мужнасці і самаахвярнасці набліжаў гэты дзень. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - жывая гісторыя нашай краіны, сведкі гераічных і трагічных падзей, прыклад нязломнай волі і адданасці Радзіме.

Гэты год асаблівы. 80 гадоў таму адгрымелі апошнія залпы вайны, і свет, змучаны пакутамі, пачаў аднаўляцца. Мы ў неаплатным абавязку перад тымі, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся на франтах, працаваў у тыле, выходжваў параненых у шпіталях, набліжаючы доўгачаканае імгненне Перамогі.

На жаль, час няўмольны, і з кожным годам шэрагі ветэранаў радзеюць. Таму так важна цяпер акружыць іх клопатам і ўвагай, выслухаць іх гісторыі, захаваць памяць аб іх подзвігу для будучых пакаленняў.

З найлепшымі пажаданнямі прыйшлі павіншаваць ветэрана Багамолава Уладзіміра Васільевіча і ўручыць падарункi:

  • старшыня Бараньскага выканаўчага камітэта Ждановіч В.В.;
  • загадчык бальніцы № 2 Вашчылаў С.В.;
  • намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Тэхніка сувязі" Дубкевіч А.А.;
  • старшыня Савета ветэранаў ААТ "Тэхніка сувязі" Шачонак Г.Н.;
  • загадчык філіяла тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна г. Барані Рабава Ю.В.

Таксама таленавітыя хлопцы з узорнага харэаграфічнага калектыву "Адамант" у рамках акцыі "Песня пад акном у ветэрана" ў двары дома парадавалі Уладзіміра Васільевіча сваёй творчасцю.

Нізкі паклон вам за ваш подзвіг, за мірнае неба над галавой, за будучыню нашых дзяцей і ўнукаў!

Падпішыцеся на нашы навіны