Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прынялі ўдзел у гістарычнай падзеі - урачыстай цырымоніі па закладцы капсулы на месцы ўзвядзення манументальнай скульптуры "Орша - горад працоўнай славы. 1941-1945 гг."

08.05.2025

Яна стане сімвалам памяці, павагі да подзвігу продкаў, у тым ліку герояў Аршанскага раёна, якія змагаліся за свабоду Радзімы. У пасланні захаваюцца не толькі словы падзякі героям вайны, але і аповед пра працоўны подзвіг жыхароў райцэнтра, якія за кароткі тэрмін аднавілі прадпрыемствы, дзе вырабляліся тавары, у тым ліку адпраўляемыя на фронт. У будучыні сквер будзе разрастацца, папоўніцца новымі саджанцамі, каб радаваць жыхароў не толькі бліжэйшых мікрараёнаў, але і ўсяго горада.

Падпішыцеся на нашы навіны