Памяць якая аб'ядноўвае

08.05.2025

Віншаваннi з Днём Перамогі працягваюць прымаць ветэраны Аршаншчыны!

Уся ўвага, цяпло, падарункі - ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. 7 мая віншаванне прымаў Кузьмянкоў Міхаіл Андрэевіч. Павіншаваць яго сабраліся старшыня аршанскай раённай арганізацыі РГА "Патрыёты Беларусі", дэпутат Аршанскага раённага Савета дэпутатаў У.С. Калачоў, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна К.В. Муранкова, выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба "Памяць". Ветэрану ўручаны памятныя падарункі, сувеніры і юбілейны медаль.

Таксама ў гэты дзень віншаванне прымала ветэран ВАВ Конанава Анастасія Мiкiцiчна, якая ў 12 гадоў была сувязной у атрадзе імя К.Я. Варашылава, 1-й брыгадзе імя К. С. Заслонава. Яна добра памятае Канстанціна Заслонава, камандзіра партызанскай брыгады. Павіншаваць яе прыехалі старшыня аршанскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру" Максімава Н. У., старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Казлова Г.П., дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна К.В. Муранкова і навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №8", якая мае ганаровы статус "Школы міру". Госці падарылі Анастасіі Мікіцічне памятныя падарункі, сувеніры, уручылі юбілейны медаль, а дзеці парадавалі яе сваім творчым нумарам. Прадуктовыя наборы, віншавальныя паштоўкі і жывыя кветкі напярэдадні свята - гэта, бясспрэчна, прыемна. Але самае галоўнае - гэта ўвага да ветэранаў, яны былі рады пагутарыць з гасцямі, расказаць пра сваё жыццё і падзяліцца сваімі ўспамінамі.

Падпішыцеся на нашы навіны